Цесна... (на бел. мове)
Залатому коласу
Цесна ў каляіне.
Няма ў мяне голаса,
Каб пець аб краіне.
Ручкам не працуецца —
У абцугі замкнутыя.
Ножкам не танцуецца —
Стаяць не абутыя.
Думкі ўсё самоцяцца —
Бо ўжо іх не выказаць:
«Зверху» так клапоцяцца,
Каб «дурное» выразаць.
Не глядзелі б вочанькі
Далей свайго ганачка —
Лепш былі бы ночанькі
З міленькім каханачкам.
Слухалі бы вушанькі
«Навіны» ды казачкі —
Малявалі б душанькі
Іншыя красачкі.
© Copyright: Мэри Мара (Mary Mara), 2011


