Ты застаўся...
Ты застаўся дзесьці ў марах,
І я клічу цябе зноў.
Але прыйдзеш ты ў кашмарах,
Дзе твой погляд — быццам кроў.
Застанешся ты навечна
Ў тонкай памяці маёй.
Нам сустрэцца — небяспечна,
Калі толькі над зямлёй ...
Застанемся мы сябрамі,
Рассячэм агульны шлях.
Не сустрэнемся дварамі,
Калі толькі дзе ў снах ...
...Ты застаўся дзесьці ў марах,
Дзесьці ў думках глыбіні;
І не прыйдзеш больш у кашмарах —
Знікне боль —
І знікнуць дні ...
© Copyright: Jane Bannik (JeJoy), 2012



